Стаіць маўкліва сонны гай,І хмара сонца затуліла…Зноў цень паўзе на родны крайЗамест праменя з небас…

Стаіць маўкліва сонны гай,
І хмара сонца затуліла…
Зноў цень паўзе на родны край
Замест праменя з небасхіла.
Стары вяртаецца звычай,
Ідзе жыццё, што нас труціла…
І песню жальбы зноў спявай,
Хоць гэта песня і не міла…

© Міхась Чарот, 1919

Дабранач
@mog_drive_chat