Пабягу да сасны залацістае,абдыму за шурпатую талію…ззяе верас наўсцяж аметыстамі,цішыню выдыхае кры…

30.05.2022M4

Пабягу да сасны залацістае,
абдыму за шурпатую талію…
ззяе верас наўсцяж аметыстамі,
цішыню выдыхае крыштальную…

Наталілася золатам сонечным
чыстацела маё святаяннае,
і таму, нават збітая горыччу,
не ўпаду, не здранцвею, не звяну я.

Нават цемраю роспачы воглае
я прайду, я здалею, я выстаю.
тут чакаюць мяне з перамогаю
верас мой і сасна залацістая.

© Наста Кудасава

Добрага дня, беларусы!

@mog_drive_chat