6 чэрвеня 1841г. нарадзілася адна з самых знакамітых і дзейсных жанчын Беларусі 19 стагоддзя – Эліза Ажэшка – вядомая гарадзенская пісьменніца, намінантка на Нобелеўскую прэмію, заслужаная ў ратаванні Горадні і гарадзенцаў пасля вялікага пажару, аўтарка «Над Нёманам», «Хам», «Gloria victis».