Навіны
*
З невялікім спазненнем, але вялікай павагай нагадваем беларусам. 20 верасня Дзень нараджэння шляхетн…
*
Бахмут. Люты.Працоўныя будніаповед 18частка 3″Рука Воскара”Каля 18 гадзін вечара пачыналі чысьціць с…
*
Бахмут. Люты.Працоўныя будніаповед 17частка 8.2Я апускаю падрабязнасьці нашых дыскусій падчас зверкі…
*
Бахмут. Люты.Працоўныя будніаповед 17частка 8.1Каліброўка прыцэлаКаліброўку мы рабілі разы тры. Два …
*
Бліжэйшыя нашыя набажэнствы. Заўтра 21.09 субота. 9.00 – Літургія на украінскай мове. 18.00 – Вячэрн…
*
https://belsat.eu/82334294/u-varshave-adkrylasya-vystava-plakata-prysvechanaya-salidarnasci-z-naroda…
*
Горад Бога | Cidade de Deus | 2002Горадам Бога называюць адзін з раёнаў Рыа-дэ-Жанэйра, дзе пануюць …
*
Кінапрагляд з удзелам рэжысёра24 верасня ў Варшаве адбудзецца паказ дакументальнага фільму Аляксея …
*
Если какие-то божества из различных мифологий существуют, то пожалуйста обосцыте этих двоих гондонов…

Я кажу – нельга забіваць людзей.Мне адказваюць, што яны не мёртвыя, яны прыкідваюцца.Я кажу – нельга…

*

Я кажу – нельга забіваць людзей.
Мне адказваюць, што яны не мёртвыя, яны прыкідваюцца.

Я кажу – нельга забіваць людзей. Мне адказваюць, што я не палітолаг, каб казаць пра палітыку.

Я кажу – нельга забіваць людзей. Мне адказваюць, што яны таксама не анёлы, яны таксама вінаватыя.

Я кажу – нельга забіваць людзей. Мне адказваюць, што ўсё адносна.

Я кажу – нельга забіваць людзей. Мне адказваюць, што гэта для маёй бяспекі.

Я кажу – нельга забіваць людзей. Мне адказваюць, што трэба вучыць гiсторыю.

Я кажу – нельга забіваць людзей. Мне адказваюць, што іх заўжды забівалі.

Я кажу толькі «нельга забі…», а нехта мне ўжо адказвае – Але…

І так каштоўна, і так хочацца абняцца з тымі, хто адказвае проста – так, нельга забіваць людзей».
Захоплены балгарын

@veraafanasyeva