19 чэрвеня 1924 года нарадзіўся Васіль Быкаў – вялікі беларускі пісьменнік, грамадскі дзеяч, ветэран…

19 чэрвеня 1924 года нарадзіўся Васіль Быкаў – вялікі беларускі пісьменнік, грамадскі дзеяч, ветэран Другой сусветнай вайны, сумленне нацыі.
Васіль Быкаў горда насіў беларускую бел-чырвона-белую стужку ў колерах нацыянальнага сцяга. Дарэчы, стужка гэтая з’явілася задоўга да лукашэнкаўскай чырвона-зялёнай і русскомирной «георгиевской» (якую частка блытаюць з савецкай гвардзейскай). За адно варта адзначыць, што сапраўдныя геральдычная юрʼеўскія (георгіеўскія) колеры гэта якраз белы і чырвоны.

Нашаму сцягу больш за сто гадоў. Менавіта з ім мы прайшлі цяжкае XX ст. Менавіта пад гэтым сцягам абвяшчалася беларуская дзяржава, вялося змаганне за незалежнасць, квітнела беларуская культура. Менавіта бел-чырвона-белы сцяг стаў нашым нацыянальным сімвалам і за яго заступаліся прадстаўнікі інтэлігенцыі – лепшыя беларускія сыны, у тым ліку і сам Васіль Быкаў. Цяпер пад гэтым сцягам зноў крочаць беларусы, каб ужо ў XXI ст. канчаткова вызваліць нашу краіну і зрабіць яе вольнай.