18 чэрвеня 1806 года нарадзіўся Міхал Валовіч – беларускі рэвалюцыянер, філарэт і філамат, удзельнік паўстання (1830-31 гг.), кіраўнік сялянскага паўстання на Слонімшчыне ў 1833 годзе. У гэтым самым годзе быў павешаны расейцамі.
У вёсцы Парэчча, побач з уніяцкай царквой, якую збудавалі Валовічы, стаяў крыж у гонар М. Валовіча і 12 паўстанцаў. Аднак у 2003 святар Маскоўскага патрыярхату, які прыехаў у прыход з Прыднястроўя, загадаў выкапаць крыж. Пазней крыж адшукалі побач са Шчарай і паставілі на могілках.