ГМАХ (gmach)1. Вялікі вышынны будынак.Я ў сталіцы ізноў сярод гмахаў-дамоў, што зьдзіўляюць красоюй …

*

ГМАХ (gmach)

1. Вялікі вышынны будынак.
Я ў сталіцы ізноў сярод гмахаў-дамоў, што зьдзіўляюць красоюй небывалаю. (Журба).

2. Пераноснае значэньне: увогуле пра што-н. вялікае, велічнае.
Грамада — вялікі гмах: адзін ляжа, сто ідзе,
А хто ж роўны грамадзе?!
(Купала).

БУРБАЛКА (burbałka) – паветраны шарык у вадзе або іншай вадкасьці.

Буйны, як боб, град назойліва барабаніў па аканіцах, падымаў бурбалкі ў перапоўненым вадою раўчуку, што перасякаў двор. (Бажко).

#новыясловы