Навіны
*
BULBA FEST! Далучайцеся да нас на Bulba Fest — унікальнае сьвята культуры, смаку й добрай музыкі! Пр…
*
У Беларускай прасторы «Робім разам» у Варшаве адкрылася ўнікальная выстава плакатаў розных аўтараў …
*
(Не)вядомыя з пнеўматычнай зброі абстралялі вокны нашага храма ў Вільні.Гэты інцыдэнт упісваецца ў ш…
*
Чем будет заниматься Пушилин в Минске?По информации BELPOL визит оккупанта Д.Пушилина не является сл…
*
Семінар па напісанні праектаў і стварэнні мастацкіх дасье у #Варшава, #Польшча Для каго: #творцы ро…
*
Режим недоволен БРСМВ распоряжении BELPOL оказался документ, предназначенный «для внутреннего пользо…
*
2 адукацыйныя магчымасці для #НДА па распрацоўцы камунікацыйных стратэгій1⃣ Афлайн-#трэнінг д…
*
Мінскае аддзяленне УП “Беларуская гандлева-прамысловая палата” (далей БелГПП) арганізуе з 28 верасня…
*
Супергарачы кол да тэмы мабільнасці: Nordic-Baltic Mobility Programme for Culture – #праграма мабіл…

Як Крэмль змагаўся з фашызмам.У 1953 годзе нямецкія рабочыя і сяляне, незадаволеныя павышэннем норма…

*

Як Крэмль змагаўся з фашызмам.

У 1953 годзе нямецкія рабочыя і сяляне, незадаволеныя павышэннем нормаў выпрацоўкі і гвалтоўнай калектывізацыяй, пачалі пратэставаць. Іх, зразумела, тут жа ў СССР аб’явілі фашыстамі. Немцы ж. Рух пратэсту называўся «фашысцкай авантурай» і «фашысцкай правакацыяй». У «Савецкай гістарычнай энцыклапедыі» выступленне працоўных назвалі фашысцкім путчам. У падаўленні хваляванняў удзельнічалі 16 савецкіх дывізій, з іх толькі ў Берліне тры дывізіі з 600 танкамі. У Берлін патэлефанаваў Лаўрэнцій Берыя: “Чаму Сямёнаў шкадуе патроны?”

У 1956 годзе супраць камуністаў паўсталі венгры. Іх, зразумела, тут жа аб’явілі фашыстамі. Венгры ж. “Лепшы вучань Сталіна” Ракошы паскоранымі тэмпамі праводзіў калектывізацыю і душыў іншадумства. 400 000 рэпрэсаваных – у асноўным іх накіроўвалі на цяжкія працы ў шахтах і каменяломнях. Для невялікай Вугоршчыны гэта велізарная колькасць. СССР увёў у краіну больш за 1300 танкаў. У Будапешце адкрылі страляніну па пратэстоўцах. У апошні момант была адменена бамбардзіроўка горада з паветра. У сталіцы былі поўнасцю знішчаны 4 000 дамоў і яшчэ 40 000 пашкоджаны. З загада маршала Конева: “Задача савецкіх войскаў складаецца ў тым, каб аказаць брацкую дапамогу венгерскаму народу ў абароне яго сацыялістычных заваёў, у разгроме контррэвалюцыі і ліквідацыі пагрозы адраджэння фашызму”.

У 1968 годзе пачалася «Пражская вясна». Спробы пабудаваць “сацыялізм з чалавечым тварам”. Савецкай прапагандзе складана было назваць чэхаў фашыстамі і іх называлі «контррэвалюцыянерамі» і «тэрарыстамі». Савецкія газеты пісалі гісторыі пра тое, як савецкія салдаты знайшлі хлопчыка-беспрытульніка, накармілі яго і навучылі чытаць. Было паведамленне аб групе дзіцдомаўскіх дзяцей, якіх ворагі СССР выставілі на вясковай дарозе на шляху да савецкага танка, і каб іх не задушыць, танк рэзка адвярнуў і перавярнуўся. І гэта пры тым, што ў Чэхаславакіі не было дзіцячых дамоў – усіх дзяцей, нават падчас вайны, усіх сірот адразу ўсынаўлялі. Былі апавяданні аб тым, як савецкія войскі крыху апярэдзілі салдат НАТА, якія былі ўжо ў паветры.

Потым памагатымі фашыстаў аб’яўлялі эстонцаў, латышоў і літоўцаў: «Працягваецца палітыка гераізацыі памагатых фашысцкай Нямеччыны ў прыбалтыйскіх краінах». Потым фашыстаў знайшлі ў Грузіі. Потым ва Ўкраіне. Увесь свет – адны суцэльныя фашысты…

@skrepo_history