Сёння а 17-ай гадзіне ў “Кавярня над Нямігай” адбудзецца творчая сустрэча з лаўрэаткай прэміі часопі…

Сёння а 17-ай гадзіне ў “Кавярня над Нямігай” адбудзецца творчая сустрэча з лаўрэаткай прэміі часопіса “Дзеяслоў” “ЗАЛАТЫ АПОСТРАФ” за лепшую публікацыю ў намінацыі “Проза”, Людмілай Хейдаравай і музыкай, вакалістам гурта “Стары Ольса”, Алесем Чумаковым.

На імпрэзе вас чакае прэзентацыя кнігі «Князёўна Дарута або Чалавечая кроў ліпучая», вершы, гуслі, спевы, добры гумор, смачныя напоі. Можна будзе набыць кнігі Людмілы Хейдаравай з подпісам аўтаркі, а каб дапамагчы Алесю Чумакову ў адраджэнні яго майстэрні гусляў, вы зможаце набыць яго дыскі

Як знайсці кавярню: на рагу вул.Няміга і Гарадскі вал (Няміга, 5) уваход у гандлёвы комплекс Метраполь, падымайцеся на 3 паверх (ліфт, эскалатар) і вось яна – “Кавярня над Нямігай”.

Інстаграм @nad_niamihaj