УСЛÓН (usłon) – пераносная лаўка на ножках у сялянскай хаце.Табурэтак на ўсіх не хапае і прыходзіцца…

УСЛÓН (usłon) – пераносная лаўка на ножках у сялянскай хаце.

Табурэтак на ўсіх не хапае і прыходзіцца ўнесьці зь сяней доўгі ўслон. (Навуменка).


АБЦА́С (abcas) – цьвёрдая набойка на падэшве абутку пад пятой; каблук.

Алёша стукнуў абцасам аб падлогу, каб бот палез, падцягнуў халявы, выпрастаўся і спакойна пацьвердзіў: «Сказаў не пайду — не пайду!» (Шамякін).

Быць у кагосьці / трымаць кагосьці пад абцасам — быць, трымаць у падпарадкаваньні.

#новыясловы