15 ліпеня 1924 года у БССР была распачата беларусізацыя як афіцыйная дзяржаўная палітыка. Планавалася: – перавод рэспубліканскіх устаноў і часцей Чырвонай арміі на беларускую мову; – вылучэньне беларусаў на партыйную і прафсаюзную работу; – арганізацыя работы навучальных устаноў на беларускай мове.
Пераход устаноў і арганізацый на беларускую мову планавалася ажыцьцявіць на працягу 1-3 гадоў.
На фота дакумент 1931 года – Пасьведчаньне аб сканчэнні курсаў па падрыхтоўцы дарожных дзясятнікаў грунтовых дарог. Выкладалі наступныя дысцыпліны: – грамадазнаўства; – беларуская мова; – дарожная справа; – гэадэзія; – каштарысы; – матэматыка.