15 ліпеня 1410 г адбылася Грунвальдская бітва, у выніку каторай была зьнішчана адна з самых моцных вайсковых структур – Тэўтонскі ордэн.
Стагоддзямі тэўтоны захоплівалі землі Літвы і Польшчы, рабавалі, забівалі, дыктавалі, як жыць і якому Богу маліцца. Але ў 1410 годзе князь Вітаўт і кароль Ягайла, нягледзячы на вельмі складаныя адносіны, знайшлі магчымасьць аб’яднаць сілы і даць адпор. Далі так, што ордэн ня змог адужаць, і больш не ўяўляў небясьпекі для Вялікага княства Літоўскага і Каралеўства Польскага.