У тваім двары высякаюць дрэвы, а суседзі паркуюцца на зялёнай зоне? Адсутнічаюць кантэйнеры для асобнага збору адходаў? Уладальнікі жывёл не прыбіраюць за сваімі гадаванцамі?
“Зялёны тэлефон” — гэта бясплатная кансультацыя па вырашэнні тваёй экалагічнай праблемы ад дасведчаных аператараў і аператарак. Яны падкажуць, як скласці афіцыйны зварот, як арганізаваць грамадскія слуханні, дадуць параду.
Як звярнуцца на інфалінію? Абяры адзін са спосабаў:
Патэлефануй на нумар +375 29 1702670 Патэлефануй ці напішы ў месенджарах Viber ці Telegram +375 29 1702670 Напішы на e-mail: [email protected] Напішы ў тэлеграме @green_phone_help Напішы ў Інстаграме, УКантакце, Фэйсбуку, Аднакласніках ⠀ Час працы: Панядзелак, серада і пятніца з 10:00 да 18:00. ⠀ Мы на сувязі па вырашэнні экалагічных праблем! Распавядзі сваім сябрам і суседзям.