Валанцёры з «Майстэрні паштовак салідарнасці» запусцілі
анлайн-платформу, праз якую можна даслаць вашае пасланне палітвязню.
Ваш ліст перапішуць ад рукі на дызайнерскія паштоўкі і вышлюць адрасату.
Калі ў вас няма зваротнага адраса ў Беларусі, вам дашлюць адсканаваны ліст, калі зняволены дашле вам адказ. Акрамя таго, у платформы ёсць англамоўная версія.
Майстэрня паштовак салідарнасці / Solidarity Postcards Atelier