Цяпер у Менску дзейнічае палігон «Трасцянецкі», але ён ужо амаль выпрацаваў свой рэсурс. Пакінуты тэрмін яго эксплуатацыі – 2,5 гады.
Як паведамляе Оnliner.by, зараз прапануюць пабудаваць трэцюю чаргу палігона, плошчай 14 га. Пляцоўку намецілі ў раёне вуліцы Паўлоўскага ў Заводскім раёне Мінска. Там будуць захоўваць няўшчыльненыя адходы.
Арыентыровачна ў жніўні — верасні правядуць грамадскія абмеркаванні, дзе пазнаёмяць мінчан са справаздачай аб АУНА (аб уздзеянні аб’екта на навакольнае асяроддзе). Таксама будуць прымаць звароты грамадскасці аб неабходнасці правядзення збору па справаздачы. Потым дакумэнт будуць дапрацоўваць. Канчатковае рашэнне па палігоне павінны прыняць у верасні – кастрычніку 2022 года.
Раней паведамлялася, што скончыць будаўніцтва, папярэдне, павінны ў 4-м квартале 2023 – 1-м квартале 2024 года.
©