Мінчанкі падтрымалі флэшмоб «Сядзі як дзяўчынка»Алена Зяленская сфатаграфавалася для часопіса Vogue …

Мінчанкі падтрымалі флэшмоб «Сядзі як дзяўчынка»


Алена Зяленская сфатаграфавалася для часопіса Vogue у паставе з рассунутымі нагамі.

Фота выклікала супярэчлівыя меркаванні ў сеціве. Адны лічаць, што не варта першай лэдзі Украіны падаваць сябе ў такім ракурсе. Іншыя, наадварот, выступаюць у падтрымку жонкі ўкраінскага прэзідэнта.

Украінская мастацтвазнаўка, журналістка Зоя Звіняцкоўская прапанавала флэшмоб «Сядзі як дзяўчынка».

«Я зусім не фанатка Алены Зяленскай, калі што, але мяне вельмі скрывіла гэта «як яна сядзіць?!», таму прапаную флэшмоб #sitlikeagirl – давайце пакажам, у рэшце рэшт, як трэба прыстойнай жанчыне сядзець на лесвіцы», – напісала яна.

Каментар псіхолага Ліліі Ахрэмчык.

#sitlikeagirl
#belaruswithukraine
@mog_drive_chat