9 жніўня 1910 года нарадзілася Ларыса Геніюш – выбітная беларуская паэтэса, дзяячка беларускага адраджэння, грамадзянка БНР і дысідэнтка пры саветах. Нязломная беларуска, якая да канца жыцця была верная сваім ідэалам.
* * * Беларусь маю зноў закавалі, толькі путы навокал зьвіняць. Гіне юнасьць на шэрым Урале, але праўды – яе не скаваць!
Яе нельга апутаць дратамі, зь цемры ў неба крыніцаю б’е, яна ў нас, яна зь вернымі, з намі, верце ў праўду, будзіце яе!
За яе непахісна і дружна рвіце жудасьць кайданаў і крат, за яе падымайце аружжа, за свабоду, за сонца для хат!