#ёсць_меркаванне05.08.2021 у мяне быў вельмі цікавы дзень, які я ніколі не забуду. У СІЗА на Валадар…

#ёсць_меркаванне

05.08.2021 у мяне быў вельмі цікавы дзень, які я ніколі не забуду. У СІЗА на Валадарцы яшчэ і сняданку не было, як у камеру ўварваліся канваіры, сказаўшы: “Баярэнка, ў вас ёсць 5 хвілін сабрацца і з рэчамі на выхад. Вас замовілі.” Пасля ўсяго, што я перажыла, яшчэ і не разумела куды мяне этапуюць, нервы здалі канчаткова. Пачалася істэрыка і мяне напампавалі таблеткамі. Пасля гэтага мне ўжо было ўсё роўна, нават, калі б везлі на растрэл. Але, як аказалася, мне выпісвалі “пуцёўку” на волю, да СУДА, пад паручальніцтва роднай сястры. Я тады нават і не зразумела, што я падпісвала, перад вачыма ўсё плыло… Потым мяне вярнулі ў СІЗА, а праз пару гадзін я ўжо стаяла за варотамі Валадаркі. 15 хвілін я спрабавала зразумець, што адбылося і як, маючы грошы, але без тэлефона, выклікаць таксі. І тут я ўбачыла сваю сястру, якая бегла да мяне з аўтастаянкі. Ажно мурашкі прабеглі па скуры… Нарэшце, я магу каго-небудзь абняць…

У тым жніўні мне павінны былі альбо прадставіць новы артыкул, альбо прыслабіць рэжым і адпусціць дадому да СУДА. У прынцыпе, амаль гэта і адбылося. Месяцам раней да свайго вызвалення, я рыхтавалася да СУДУ. Думала, на СУДЗЕ адмовіцца даваць якія-небудзь паказанні, але ўзяць апошняе слова, дзе проста прачытаць свой верш…

9 жніўня – гэта не дзень, калі народ Беларусі перамог. Гэта дзень, калі народ аб’яднаўся супраць ілжэ-ўладаў, і калі за гэта вельмі пацярпеў. 9 жніўня – пачатак рэпрэсій, пачатак жорсткіх збіццяў і зношванняў, гэта дзень, калі ілжэ-ўлада падняла руку на свой народ.

І 5 жніўня 2021 года не стаў днём майго вызвалення, але мне далі выбар: альбо бегчы, альбо сесці надоўга. Як мне здаецца: нельга адчуваць сябе вольным, калі нельга вяртацца дадому без пагрозы сесці. Таму я вырашыла нагадаць, што сёння ў турмах Беларусі сядзяць больш за 1262 прызнаных палітвязняў і шмат яшчэ непрызнаных праваабаронцамі ПЦ “Вясна”. Гэта людзі, якія змагаліся за тое, каб іх вызвалілі, за тое, каб іх дзеці жылі ў Свабоднай краіне.

Гэты верш я напісала, як сваё апошняе слова яшчэ ў СІЗА: https://telegra.ph/Mae-aposhn%D1%96ya-slova-08-08

Мае апошнія слова.

Гэта песень аб нашай зямлі Беларусь, Пра тое, як дзве іторыі перапліліся адна з адной, Пра подзвігі Герояў, гэтых і мінулых часоў, Спачатку, пра Другую Сусветную вайну я пачну, Былі Героі, што вайну Перамаглі, Жыццё сваё аддалі, кроў на Беларускую зямлю пралілі…