“…Рэчаіснасць зараз не для тых, хто занадта адчувальны. Адзінае, што суцяшае – не па сродкам шчыру…

“…Рэчаіснасць зараз не для тых, хто занадта адчувальны. Адзінае, што суцяшае – не па сродкам шчыруюць гэтыя над людзьмі. Іхняе шчыраванне не можа быць доўгім, бо на такое не пададуць. Колькі не жабруй па іншым сталіцам.
Таму гульня пабірушак у крутых дыктатараў скончыцца для іх сумна.
Шкада забітых, скалечаных, катаваных. Яшчэ дзяўчат, што апынуліся за кратамі.
Той, хто так грэбуе базавымі маральнымі асновамі беларусаў, можа нарвацца на жорсткі адказ.”
©М. Статкевіч


Сёння дзень народзінаў Міколы Статкевіча i больш за 800 дзен як лiдэр беларускай апазыцыi знаходзіцца за кратамi.
Агулам беларускі палітык правёў у зняволенні больш за 10 гадоў за кратамi.