Дата ў гісторыіСёння, 12 жніўня 2022 года, другая гадавіна Жаночых маршаў.Два гады таму смелыя белар…

Дата ў гісторыі

Сёння, 12 жніўня 2022 года, другая гадавіна Жаночых маршаў.

Два гады таму смелыя беларускі ў белым з кветкамі ў руках упершыню выйшлі да Камароўкі, каб пратэставаць супраць гвалту пасля выбараў, супраць рэпрэсій. Яны выйшлі без зброі, маючы з сабой толькі бясконцае каханне да Беларусі. За імі ўзнялася ўся краіна.

Прыгажосць, сіла, воля і смеласць беларусак выклікае гонар і павагу. А тое, што рабілі і працягваюць рабіць дагэтуль супрацоўнікі так званых сілавых структур, немагчыма дараваць і забыцца.

Жыве Беларусь!

@mog_drive_chat