Менчукі паміраюць хутчэй, чым плянавалася. Такія высновы зрабіла выданьне The Village.
Днямі на могілках «Лясное» у Менску адкрыецца новы ўчастак на 25900 месцаў. Паводле пляну, участку хопіць на 5 гадоў. То бок, у год там будуць хаваць прыкладна па 5 тысяч нябожчыкаў.
Новыя могілкі адкрылі ў «Лясным» у 2021 годзе, яны былі разьлічаныя на 42 тысячы месцаў. У 2018 годзе прадбачылі, што іх хопіць на 15-20 гадоў, то бок, меркавалі хаваць па 2100-2800 чалавек у год. З удвая большым тэмпам запаўненьня могілак, іх хопіць толькі на 8 гадоў.