Дата ў гiсторыi У ноч з 20 на 21 жніўня 1968 года пачалася аперацыя «Дунай», у выніку якой савецкія …

Дата ў гiсторыi

У ноч з 20 на 21 жніўня 1968 года пачалася аперацыя «Дунай», у выніку якой савецкія войскі разам з войскамі сацыялістычных дзяржаў-сатэлітаў уварваліся ў Чэхаславаччыну, каб задушыць дэмакратызацыю, змены, вядомыя як Пражская вясна.

Ларыса Геніюш пісала: “Чэхі – як рана… Наш лёс цесна зьвязаны зь іх лёсам, толькі нам яшчэ горай, нас могуць вынішчыць. Сталася рэч жудасная. На маю думку, саветы ў сутычцы з Чэхаславаччынай, хутчэй, прайгралі гэтую брудную кампанію. Які ўстыд, які жах, а з другога боку – як жа паказалі сьвету сябе, свае мэтады! Кампрамісаў з сапраўднымі людзьмі ў іх ужо быць ня можа! Слухаем Чэхаславаччыну, слухаем цэлы сьвет. Як жа абураныя ўсе ў сьвеце! Бачыце – там таксама камуністы, але як жа іншыя людзі. На сэрцы ў нас рубцы і рубчыкі ад кіпцяў, ад мядзьведжых лап. Каб беларускага мы мелі Дубчэка – інакшай гутарка была б!”

@Historyja