Жыве Беларусь: прырода і жывёлы вакол дома ў вершах Антона Янкоўскага

M4

Жыве пад кустамі зайчо,
І птушка на дрэве жыве.
Ля дома гуляе шчанё,
А гусі плывуць па вадзе.
На даху завёўся павук.
У садзе салоўка пяе.
І трэцца аб дошкі парсюк,
І курыца зерне дзяўбе.
Галубка да сонца ляціць,
І бусел стаіць на страсе.
Ну, як гэты край не любіць?!
Жыве, Беларусь, брат, жыве!

Антон Янкоўскі
2006

Дабранач
@mog_drive_chat