Увогуле, гэтыя 3% штодня турбуюць галоўнага пацука. Памятаеце сумных жанчын на “ябацінгах” з плакатамі “нас не 3%”?
І вось чарговыя навіны: стыкерпак “саша 3%” прызнаны экстрэмісцкім, а мастака Вадзіма Багрыя, які нібыта стварыў гэтыя стыкеры, затрымалі.
Ведаеце, можна забараняць стыкеры у тэлеграме, налепкі, арыштоўваць тыктокераў за жарты пра тое, откуда на Беларусь готовилось нападение… Але смяяцца з гэтай “улады” народ не перастане. Увогуле, са смехам змагацца цяжэй за ўсё, і чым больш змагаешся, тым больш людзі смяюцца.
Дыктатараў палохае перспектыва стаць смешнымі. Яны бачаць сябе страшнымі, ці паважанымі, ці вялікімі. Мараць , мабыць, увайсці ў гісторыю з нейкай гучнай мянушкай, як сярэднявечны манарх (ну вось накшталт Іван IV Жахлівы). Але луку чакае іншы лёс.
Узгадваць яго будуць толькі як “сашу 3%”.
А Беларусь, дарэчы, атрымала незалежнасць 31 год таму, негледзячы на пацучыную валтузню. І будзе вольнай зноў.
Свабоду Вадзіму Багрыю!
Жыве Беларусь!