Шмат хто з пратэстоўцаў дагэтуль захоўвае фоткі з маршаў у мабілах. Пры гэтым губапупсікі за апошнія два гады назапасілі кучу фотак з тэлефонаў арыштаваных. Гэтыя фоткі праганяюць праз праграму ідэнтыфікацыі твараў. Таксама ствараецца адзіная база, куды зьмяшчаюцца ўсе здымкі з тэхнікі затрыманых пратэстоўцаў.
Такім чынам фармуецца ланцужок: аднаго ўзялі па адміністратыўцы – знайшлі фоткі – папоўнілі базу – прышылі крыміналку – на фотках знайшлі сяброў – прыйшлі па іх – залезлі ў тэлефоны – папоўнілі базу – знайшлі фоткі з іншымі сябрамі – ланцужок паўтараецца.
Фоткі, якія трапляюць у базу з вашых тэлефонаў, могуць дазволіць ідэнтыфікаваць людзей, якія праходзяць мяжу й раней ніколі не трапляліся.
Таму абавязкова:
– рассінхранізуйце на тэлефонах аблокі на дадатак да закрыцьця профіляў у сацыяльных сетках. Пра апошняе ўсе памятаюць, пра першае – амаль ніхто
– рэгулярна чысьціце тэлефон ад здымкаў
– калі хочаце захаваць здымкі на будучыню (а нам гэта будзе трэба для расьледваньня злачынстваў супраць дэманстрантаў у будучыні) – то грузіце іх у воблака ў ручным рэжыме, пасьля чаго выдаляйце з тэлефона. Не сінхранізуйце воблака з тэлефонам аўтаматычна. Трапіць тэлефон у рукі губапупсікаў – даламаюцца да воблака, бо будзе відаць, дзе яно.
Не дадавайце карнікам працы.