«ІD-адрас прывязваецца да канкрэтнай асобы». Як вылічваюць пратэстоўцаў?Па назіраннях Андрэя Астапов…

«ІD-адрас прывязваецца да канкрэтнай асобы». Як вылічваюць пратэстоўцаў?

Па назіраннях Андрэя Астаповіча, пераслед удзельнікаў толькі ўзмацняецца, шукаюцца ўсё новыя спосабы, як прыцягнуць да адказнасці нязгодных.

Каб вылічваць пратэстоўцаў, паводле былога следчага, аператыўнікі ствараюць базы з ІD-акаунтаў тэлеграму, якія папаўняюцца праз маніторынг адкрытых чатаў, а таксама тых, да якіх здолелі атрымаць доступ. Затым рознымі спосабамі ІD тэлеграму стараюцца прывязаць да канкрэтнай асобы.

«Напрыклад, чалавек тэлефануе ў міліцыю і кажа, што трапіў у аварыю. Супрацоўнік просіць скінуць фота з месца аварыі на яго тэлеграм, бо нібыта не могуць знайсці месца аварыя. Так асоба раскрывае свой ІD тэлеграму, — ілюструе Астаповіч свой аповед прыкладам. — У гэтых вышуковых мерапрыемствах могуць быць задзейнічаныя многія ўстановы, напрыклад, банкі, лякарні.

На заводзе ствараецца група ў тэлеграме. Калектыву даводзяць, што ў ёй будзе паведамляцца важная інфармацыя. Усе працаўнікі павінны падпісацца на чат. На кожным заводзе ёсць супрацоўнік КДБ, зразумела, ён у гэтай групе.

Так, патроху, павольна, сіламі ўсяго дзяржаўнага апарату пачынаюць прывязваць кожную асобу да ІD».

https://d367rzjs5oyeba.cloudfront.net/300545

Былы следчы расказаў, як раскрываюць ID у тэлеграме, і даў прагноз, што будзе з сілавікамі 

Экс-супрацоўнік Следчага камітэта Андрэй Астаповіч быў адным з заснавальнікаў «Байпола»