У Беларусі ўведзены рэжым контртэрарыстычнай аперацыі. Аб гэтым кіраўнік МЗС Уладзімір Макей заявіў у інтэрв’ю расійскім “Известиям”.
Па законе “Аб барацьбе з тэрарызмам” контртэрарыстычная аперацыя (КТА) – гэта спецмерапрыемствы па спыненні акту тэрарызму.
Падчас правядзення КТА сілавыя структуры атрымліваюць пашыраныя паўнамоцтвы ў зоне яе правядзення: яны могуць абмяжоўваць рух транспарту і людзей, затрымліваць і надглядаць грамадзян, карыстацца іх аўтамабілямі і сродкамі сувязямі, уваходзіць у любыя памяшканні, усталёўваць праслухоўку і г.д.