​​Два тыдні таму абвясцілі прысуды хлопцам з “Буслы ляцяць”, да 15 гадоў за знішчэнне камер відэаназ…

​​Два тыдні таму абвясцілі прысуды хлопцам з “Буслы ляцяць”, да 15 гадоў за знішчэнне камер відэаназірання і падпал машыны “суддзі”.

Сёння Аляксей Шышкавец, рэйкавы партызан з Асіповічаў, атрымаў 11 гадоў узмоцненага рэжыму.

Нашыя партызаны. Знішчаюць інфраструктуру, якую рэжым выкарыстоўвае ў рэпрэсіях супраць беларусаў. Спыняюць цягнікі, што нясуць смерць украінцам. Супрацьстаяць акупацыйным уладам. Супрацьстаяць знешняму ворагу. Рызыкуюць, ужо нават не свабодай, а жыццём. Звычайныя людзі, з розных гарадоў і мястэчкаў. Нашыя героі.

Партызаншчына – не прафесія і не абавязак. За яе не даюць узнагароды. Пра яе небяспечна распавядаць нават самым родным людзям. Але калі краіна пад акупацыяй, калі тысячы за кратамі, калі міліцыя ператварылася ў карнікаў, калі родная зямля стала плацдармам для нападу на суседзяў, – у такія моманты кожны сумленны чалавек пытае сам сабе: ” што я магу зрабіць?”

Так узнікае супраціў. Так з’яўляюцца партызаны. Так звычайныя людзі становяцца героямі. Ворага трэба спыніць, і вораг будзе спынены.

Слава беларускім партызанам!

Свабоду Аляксею Іванісаву, Аляксею Гамезу, Мікалаю Біблісу, Андрэю Будаю, Аляксандру Мураўёву, Аляксандру Сідарэнку, Аляксею Шышкаўцу!

Жыве Беларусь!