13 кастрычніка 1970 нарадзіўся Вітольд Ашурак.Вітольд — актывіст з Бярозаўкі, сябра Партыі БНФ, каар…

13 кастрычніка 1970 нарадзіўся Вітольд Ашурак.

Вітольд — актывіст з Бярозаўкі, сябра Партыі БНФ, каардынатар руху «За свабоду». У жніўні 2020-га супраць яго распачалі крымінальную справу, па якой “суддзя” Максім Філатаў прысудзіў Вітольду 5 гадоў калоніі. 21 траўня 2021 года палітвязень Вітольд Ашурак памёр у шклоўскай калоніі. Афіцыйная прычына — спыненне сэрца.

Родныя дагэтуль не ведаюць, чаму памёр мужчына: сям’і не перадалі вынікаў экспэртызы з прычынамі смерці, не выдалі заключэння з указанай прычынай смерці.

Падкаст памяці Вітольда Ашурка – палітвязня, які памёр у калоніі: http://bit.ly/3lwaw27