Добрай раніцы
Ты новыя мовы вучыцьмеш старанна
і пойдзеш у далёкі сусьвет,
а я паступлю ў інстытут туманаў
на восеньскі факультэт.
Сустрэнуць цябе невядомыя зоры
і шлях на чатыры бакі,
А я буду ніткі тутэйшых сьцяжынак
зматваць у клубкі…
Хай нашая восень табе будзе сьніцца –
ты памятай гэту зямлю.
Я сум успамінаў, як пляшку па чарках,
па лужынах разлію.
Усевалад Сцебурака
Фота чытачоў
@mog_drive
Ты новыя мовы вучыцьмеш старанна
і пойдзеш у далёкі сусьвет,
а я паступлю ў інстытут туманаў
на восеньскі факультэт.
Сустрэнуць цябе невядомыя зоры
і шлях на чатыры бакі,
А я буду ніткі тутэйшых сьцяжынак
зматваць у клубкі…
Хай нашая восень табе будзе сьніцца –
ты памятай гэту зямлю.
Я сум успамінаў, як пляшку па чарках,
па лужынах разлію.
Усевалад Сцебурака
Фота чытачоў
@mog_drive