29 кастрычніка 1937 году ў Курапатах пад Менскам карнікі савецкага НКУС расстралялі больш за 100 прадстаўнікоў беларускай культуры. Ноч з 29 на 30 кастрычніка – гэта чорная ноч у гісторыі Беларусі
Апошнія гады ў Курапатах праходзілі мемарыяльныя мерапрыемствы, на якіх ўшаноўвалі памяць расстраляных, чытаючы іх творы. Сёлета ў Менску ва ўмовах рэпрэсіяў зладзiць падобныя акцыi немагчыма. Дарэчы, побач з Курапатамі пачалі будаваць жыллёвы квартал…
У Беларусі кожны можа далучыцца да
онлайн-акцыі «Ноч расстраляных паэтаў» i ўзгадаць забiтых творцаў чытаннем вершаў у сацсетках з хэштэгам
#ночпаэтаў.
Гэтую акцыю летась прапанаваў Зміцер Дашкевіч.
На жаль, зараз Зміцер знаходзіцца ў ШІЗА калоніі за ўдзел у акцыі пратэсту ў жніўні 2020, ён прызнаны палітзняволеным.
Беларусы зарубежжа ў гэты дзень зладзяць акцыі ў 19 гарадах Еўропы, Бразіліі і ЗША.
Мы прапануем узгадаць арт-праект містэрыю “Я прачнуся” 2021 года.
https://youtu.be/PMco7IBMOGc У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 году ў сутарэньнях менскай унутранай турмы НКВД («амэрыканкі»), карнікі НКВД расстралялі больш за 100 прадстаўнікоў беларускай інтэлектуальнай эліты — выбітных дзеячоў культуры, мастацтва і навукі, а таксама грамадзкіх дзеячоў.…