На вуліцы Алеся Бачыла ў Шабанах з’явіўся ваенны мурал на сцяне шматпавярхоўкі, насупраць мемарыяльн…

На вуліцы Алеся Бачыла ў Шабанах з’явіўся ваенны мурал на сцяне шматпавярхоўкі, насупраць мемарыяльнага комплексу «Трасцянец». Мастацкая кампазіцыя вышынёй 27 метраў з’явілася ў рамках Года гістарычнай памяці і прысвечана подзвігу невядомага салдата.

– Мурал уяўляе сабой малюнак двух часоў – ваеннага і мірнага, – растлумачылі ў адміністрацыі Заводскага раёна. — Ваенны час увасабляе дух салдата-абаронцы, і намаляваны ён у цёмна-шэрых танах. Салдат-абаронца назірае за мірным часам, за тым, як радасна і свабодна пад блакітным небам гуляюць дзеці.

Ідэю сюжэту прыдумала педагог дадатковай адукацыі Палаца дзяцей і моладзі «Арыён» Анастасія Тунік.

https://zerkaalo.com/news/cellar/25433.html?tg

Цікава, у Шабанах больш няма на што патраціць дзяржгрошы?