У сёньняшнім „афіцыйным“ слоўніку пальцы называюцца: вялікі, указальны, сярэдні, безыменны, мезенец. У даведніку „Анатамічныя назвы“ для мэдыкаў (1926): адзінец, паказальнік, сярэднік, персьцянец.
У гаворках ёсьць і такія назвы пальцаў: 1-га — „старшы/тоўсты палец“, „пучка“; 2-га — „указчык“, „ражняк“; 4-га — „паўзьмезяны“, „глухі“, „нямы“, „казінец“; 5-га — „малы“, „карачык“.