«Белсат» сцвярджае, што ім удалося падлічыць, колькі людзей было ў базе ЧКБ і гэта «не менш за 10 00…

«Белсат» сцвярджае, што ім удалося падлічыць, колькі людзей было ў базе ЧКБ і гэта «не менш за 10 000 асобаў».

Журналісты «Белсат» выказваюць меркаванне, што не ўсіх людзей па справе ЧКБ яшчэ затрымалі. Тых, хто пісаў, пад сваімі рэальнымі прозвішчамі ці са сваімі фота — верагодна, так. Іх было проста ідэнтыфікаваць. Тых, хто дасылаў здымкі пратаколаў ці судовых пастаноў, таксама няцяжка вылічыць — там ёсць іх даныя.

А вось ёсць яшчэ тыя, над якімі вісіць пагроза. Гэтыя людзі мелі ананімны тэлеграм і не дасылалі асабістыя звесткі ЧКБ. Усё, што ведае пра іх ГУБОП, — іх унікальны ID-нумар. Але гэта можа быць пытаннем часу, калі іх раскрыюць.

Паводле «Белсата», 23 мая 2021 года, у дзень пасадкі самалёта, на якім ляцеў Раман Пратасевіч, супрацоўнік ГУБАЗіКа Артур Гайко не быў раскрыты. Ён быў адміністратарам ЧКБ і меў доступ да базы да 12 ліпеня. Усе лічылі, што інфармацыя выцекла ад Пратасевіча і Сапегі.

https://youtu.be/PebsGzibhd8?t=581
10 000 беларусаў зараз пад пагрозай з-за неахайнасці Чорнай кнігі Беларусі / Тыдзень

“Тыдзень” – падсумаванне галоўных навінаў тыдня з Ігарам Кулеем:

00:00 Анонс
02:18 Апошнія навіны з фронту
09:40 Ці сапраўды не існуе база інфарматараў, як казаў Азараў і колькі людзей з-за неахайнасці ЧКБ пад пагрозай?
24:04 Фёдар Паўлючэнка, галоўны рэдактар…