Лiст #116.1.2021Дарагая Вольга!Вялiзны дзякуй Вам за лiст, канверт, цудоўную паштоўку з цудоўнай бел…

Лiст #1
16.1.2021
Дарагая Вольга!
Вялiзны дзякуй Вам за лiст, канверт, цудоўную паштоўку з цудоўнай беларускай мовай (у Вас выдатна атрымлiваецца) вiншаваннi i зычэнні, бадзёры настрой, добрыя словы і шчырае сэрца.
Вельмі прфемна атрымліваць такія лісты – дзе людзі згадваюць роднае. Бог абудзіў беларусаў і веру, што цяпер народ не засне.
Калі дасць Госпад і будзем жывыя – спадзяюся неўзабаве запрасіць Вас на прэзентацыю сваіх кнігаў, як ранейшых (“Сто асобаў”, “Беларуская глыбіня”, “Каменнае сэрца”, ды інш), так і новых (раман “Баларусалім”, “Алесь Чаркашын”, “Дрэва жыцця”, “Ісус Хрыстос гаварыць па-беларуску”) – у Менску.
І, канечне, узаемна віншую Вас са святам Раства (мы, беларусы, адзіная нацыя ў свеце, якая афіцыйна адзначае Раство Ісуса Хрыста двойчы на год ). Няхай Усемагутны Збаўца свету нараджаецца ў Вашым сэрцы і ахінае Вас і Вашых блізкіх Сваёй цеплынёй, радасцю і ласкай.

Хрыстос нарадзіўся – славім Яго!
*
“Ня бачыла таго вока,
і ня чула вуха,
і не ўзыходзіла
ў сэрца чалавечае
тое, што падрыхтаваў Бог
тым, хто любіць Яго”
(1 Карынфянаў 2:9)

З найлепшымі зыченнямі, шчыра Ваш,
Павел