26 лістапада 1930 года ў Воршы нарадзіўся Уладзімір Сямёнавіч Караткевіч – класік беларускай літаратуры, паэт, празаік, драматург, публіцыст, перакладчык, сцэнарыст. Адна з найбольш вядомых постацей у беларускай літаратуры другой паловы XX стагоддзя. Першы беларускі пісьменнік, які звярнуўся да жанру гістарычнага дэтэктыву.