ТАЦЦЯНА КАНЕЎСКАЯДата нараджэння: 12 ліпеня 1966Дата затрымання: 6 жніўня 2020Прад’яўленыя абвінавач…

ТАЦЦЯНА КАНЕЎСКАЯ

Дата нараджэння: 12 ліпеня 1966
Дата затрымання: 6 жніўня 2020
Прад’яўленыя абвінавачванні:
ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэксу – Удзел у масавых беспарадках
Месца зняволення: СІЗА-1

Таццяна Васільеўна Канеўская – давераная асоба кандыдаткі ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай у Гомелі. Сама яна прыйшла ў актывізм праз змаганне за свабоду свайго сына, якога асудзілі па наркатычным артыкуле. Яна некалькі гадоў змагалася за змены ў антынаркатычные заканадаўства ў якасці прадстаўніцы ініцыятывы “Матчын рух 328”. Таццяна з’яўлялася ініцыятаркай галадоўкі маці асуджаных за наркотыкі. У парламенцкіх выбарах-2019 яна брала ўдзел у якасці кандыдаткі ў дэпутаты.

Вечарам 6 жніўня ў доме Таццяны Канеўскай правялі вобшук, а зранку сілавікі прыйшлі зноў з паўторным вобшукам. Жанчыну затрымалі.
Ёй прад’яўленае абвінавачванне па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэксу – “Удзел у масавых беспарадках”.

Адрас для лістоў: СІЗА-1. 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2

@mog_drive_chat