“Прачніся на досвітку, выйдзі на двор,
Сустрэнь сонца першыя промні!
Вясной патыхае абуджаны бор
І свежая кроў грэе скроні.
Расчынены дзверы, сцяжына бяжыць
За плот і у лесе знікае.
І водар вясновы галову кружыць,
А ў небе жаўрук зноў спявае.
Наперад бяжы і забудзься на ўсё,
Удыхай свежы водар вясновы!
Спявай песню сонцу, свой гімн пра жыццё,
Каханне і гэты дзень новы!
Вясна напаўняе жыццём кожны ўздых,
І сэрца, і кроў ачышчае!
Нарэшце Вясна! – Ратавальніца ўсіх
Стамлёныя душы натхняе!”©
Добрай ранiцы, сябры!
Сустрэнь сонца першыя промні!
Вясной патыхае абуджаны бор
І свежая кроў грэе скроні.
Расчынены дзверы, сцяжына бяжыць
За плот і у лесе знікае.
І водар вясновы галову кружыць,
А ў небе жаўрук зноў спявае.
Наперад бяжы і забудзься на ўсё,
Удыхай свежы водар вясновы!
Спявай песню сонцу, свой гімн пра жыццё,
Каханне і гэты дзень новы!
Вясна напаўняе жыццём кожны ўздых,
І сэрца, і кроў ачышчае!
Нарэшце Вясна! – Ратавальніца ўсіх
Стамлёныя душы натхняе!”©
Добрай ранiцы, сябры!