Жыве Беларусь!У кожнай галіне спявае.У кожнай расінцы жыве.Мая Беларусь льецца хваляй.Блакітнае шчас…

Жыве Беларусь!

У кожнай галіне спявае.
У кожнай расінцы жыве.
Мая Беларусь льецца хваляй.
Блакітнае шчасце нясе.

У кожным ляпёстку, сцябліне.
Яе вочы свецяцца воляй.
Спяваюць павольна, гулліва.
Кацяцца рэхам над полем

У кожным куточку схаваным.
Прысыпанай жменькай зямелькі.
Клёкатам птушак каханым.
Жыве Беларусь, край маленькі.

У кожнай крынічцы прыроднай.
Яе заспакоенай долі.
У кожным лясочку ёй родным.
Кветак цягнучых даколі.

У кожнай усьмешлівай хмарцы.
Надвор’я дажджлівых дзянькоў.
У кожнай паштовай марцы.
У гуках начных цягнікоў.

Жыві Беларусь пад аховай.
Малітвы тваіх жа слоў.
Красуйся сукенкамі мовы.
Вышытых ніткамі сноў.
©

Добрай ранiцы, сябры!