У мяне цяпер на адно свята болей.Быў дзень народзінаў, вяселля, Новы год.Я вырасла. Галоўным стаў Дз…

У мяне цяпер на адно свята болей.
Быў дзень народзінаў, вяселля, Новы год.
Я вырасла. Галоўным стаў Дзень Волі.
Дзень мар, надзей і веры ў наш народ.

І сёлета, і надалей. Навечна.
Вялізнай зоркай на маім жыцці.
Каб не стаміцца ў цёмным забыцці.
Каб не заснуць сярод дрыгвы бяспечна.

Вазьмі маю руку, трымай, свяці!
Мы ланцугом заззяем электрычным
Сярод начы, бясконцым і эпічным.
Ты не маўчы! Наступнаму крычы!

Верш з Копішча для сапраўдных беларусаў! З Днём Волі!

@mog_drive_chat