Кранальная моцная песня метал-гурта Dymna Lotva сумесна з Lesley Knife пад назвай “Да волі”. Гэта наш агульны боль i агульная надзея. Дзякуем.
Лэслі Найф (Уладзіслаў Наважылаў) у верасні 2020 года быў затрыманы разам з музыкам Аляксандрам Памідоравым пасля канцэрту ў раёне мінскай вуліцы Ангарскай Заводскага раёну для мясцовых жыхароў. Музыкi былi змешчаны ў ізалятар на Акрэсціна, асуджаны на 8 сутак арышту, якія адбывалi ў акрэсцінскім і жодзінскім ізалятарах.