“А я паміраць не баюся –Ніхто два разы не жыве”*Пайду па сваёй Беларусі,Па мяккай, вільготнай траве,…

“А я паміраць не баюся –
Ніхто два разы не жыве”*
Пайду па сваёй Беларусі,
Па мяккай, вільготнай траве,
Збіраючы цэзій і стронцый
У кошык, дзіравы, як дах…
Жыццё не бывае бясконцым.
Прайду свой Чарнобыльскі шлях,
Аддаўшы даніну ахвярам
Жахлівых, пакутлівых дзён.
Іх смерці на сэрцы цяжарам,
Іх подзвігу – нізкі паклон.

Пісаць немагчыма пра смерці –
Папера ад болю дрыжыць.
Я ўжо не баюся памерці,
Баюся дарэмна пражыць.

*С. Алексіевіч, “Чарнобыльская малітва”
27.11.2015

@trostenec