Дзед Мароз ці Святы Мікалай?
У мінулым стагоддзі і ў Беларусі які-небудзь шляхцюк моцна рагатаў бы, каб яму сказалі, што падарункі дзецям прыносіць нейкі Дзед Мароз ды яшчэ на Новы год. Але так ёсць зараз.
Як новыя маскі-пэрсанажы Дзед Мароз і Снягурачка з’явіліся толькі ў савецкія часы і, напэўна, пад уплывам расейскай культуры. А вось да гэтага ў заходняй частцы Беларусі менавіта Святы Мікалай прыносіў падарункі дзецям, і дзеці заўсёды з нецярплівасцю чакалі падарункаў ад Мікалая. Таму на аснове дадзеных этнаграфічных экспэдыцыяў і ўспамінаў інфарматараў можна меркаваць, што ў Заходняй Беларусі ў калядныя вечары прыходзіў Святы Мікалай і менавіта ён прыносіў падарункі дзецям і дарослым. А Дзед Мароз і Снягурачка з’явіліся пазней, у савецкія часы.
@Historyja