У раёне Ангарскай жадаюць пабудаваць новую вытворчасць. Праект вынесены на грамадскае абмеркаванне.
ААТ “Камунарка”, якое і мае намер узвесці цэхі па апрацоўцы какава-бабоў, праводзіць грамадскія абмеркаванні справаздачы аб ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе (далей – АУНА) з 29 лістапада 2022 года па 10 лютага 2023 года. Калі праект рэалізуюць, то ў квартале Ілімская / Ангарская / Балотнікава, а дакладней – па адрасе Герасіменкі, 57, размесцяцца новы вытворчы корпус па перапрацоўцы і захоўванні какава-бабоў, лініі па вытворчасці кандытарскіх вырабаў, складскія памяшканні.