Усім нам часам здаецца, што мы пакінутыя сам-насам са сваёй бядой. Наша вайна нябачная настолькі, што нават большасць беларусаў не заўважала яе да 2020 г. І забітых у нас нібыта недастаткова, і нашыя ахвяры – не ахвяры, і бежанцы – не бежанцы, і побач “сапраўдная вайна”, і іншым краінам не да нас.
Але. У такія дні мы разумеем, што мы не ў адзіноце. І ніколі не будзем. Зараз свет разумее, да чаго можа прывесці дыктатура і саюз дыктатараў: да пагрозы ўсяму чалавецтву. Вайна Расіі і Украіны, што ідзе зараз, гэта толькі частка вялікай вайны, вайны демакратый супраць дыктатур. Яна пачалася не ў 2022 г, і не ў 2020 г, і нават не ў 2014 г. І мы, беларусы, ужо сталі часткай гэтай вайны. Нас ведаюць, пра нас памятаюць, і на “Жыве Беларусь” ад Наталлі Пінчук зал адказвае “Жыве!”
Свабоду беларускаму народу!
Свабоду Вясне!
Жыве Беларусь!