Чытачы сацыяльных сетак прагаласавалі за Беларускае слова 2022 году. І слова гэтае — вайна. На наступных месцах у галасаваньні — словы акупацыя і Ўкраіна. Беларусы жывуць болем і салідарнасьцю, і жыцьцё ўжо ніколі ня будзе ранейшым. Аднак на чацьвертым месцы ў рэйтынгу — слова мова, выбар якога скіраваны ў будучыню.