Стала вядома, як КДБ вылічвае тых, хто данаціў у «Байсол»
Два гады спецслужбісты патрацілі на вывучэнне наладак фэйсбука, каб знайсці там дзірку ў бяспецы, і цяпер шантажуюць гэтым беларускіх айцішнікаў
На адпаведны запыт з боку КДБ беларускія банкі далі спецслужбам інфармацыю толькі аб плацяжах з беларускіх карт у бок Facebook за перыяд са жніўня 2020-га года, калі здарыўся ўсплёск данатаў у фонды на фоне зверстваў лукашэнкаўцаў — тысячам людзей у адзін момант спатрэбілася рэабілітацыя і дапамога.
Цяпер праграмістаў выклікаюць у КДБ, дзе ўсіх просяць зайсці ў свой аккаўнт на фэйсбуку. І тут пачынаецца тое, чаго можна пазбегнуць толькі праз поўнае выдаленне акаўнта. Аказваецца, у фэйсбуку ёсць дзірка ў бяспецы, якая, калі глядзець на яе вачыма каліфарнійца (Facebook створаны ў Каліфорніі), дзіркай можа і не з’яўляецца, але ў рэжымах дыктатуры можа стаць нагодай для крымінальнага пераследу.
Падрабязней у артыкуле: