Ніл Гілевіч
“Скажы!..”
Калі хоць кропля гонару жывая
Ёсць у тваёй істоце, беларус, —
Скажы: няўжо душа твая стрывае
Над ёй, жывою, гэты гвалт-прымус?
Няўжо й далей цярпець ты будзеш зьдзекі —
Над горам Маці дзікуноў азарт?
І прымеш стан нікчэмца-недарэкі,
Які нічога сам сабой не варт?
О, братка мой! Якой віхурай-бурай
Цябе ўзбудзіць, ускалыхнуць, падняць,
Каб ты расстаўся з немаччу панурай,
Каб ты свой лёс у рукі змог узяць?
1997, кастрычнiк.
@mog_drive_chat
“Скажы!..”
Калі хоць кропля гонару жывая
Ёсць у тваёй істоце, беларус, —
Скажы: няўжо душа твая стрывае
Над ёй, жывою, гэты гвалт-прымус?
Няўжо й далей цярпець ты будзеш зьдзекі —
Над горам Маці дзікуноў азарт?
І прымеш стан нікчэмца-недарэкі,
Які нічога сам сабой не варт?
О, братка мой! Якой віхурай-бурай
Цябе ўзбудзіць, ускалыхнуць, падняць,
Каб ты расстаўся з немаччу панурай,
Каб ты свой лёс у рукі змог узяць?
1997, кастрычнiк.
@mog_drive_chat