У судзе над вакалістам гурта Gods Tower Уладзіславам Наважылавым, які адбываецца ў судзе Цэнтральнаг…

У судзе над вакалістам гурта Gods Tower Уладзіславам Наважылавым, які адбываецца ў судзе Цэнтральнага раёна Гомеля, суддзя Сяргей Кармановіч, які чамусьці прыйшоў на паседжанне без мантыі, забыўся, што ў судзе ўжо адбыліся спрэчкі і абвясціў іх зноў.

Пракурорка Гаркуша патлумачыла, што спрэчкі ўжо былі (яна на іх запытала для Наважылава 3 гады «хіміі»), тады Кармановіч даў Наважылаву магчымасць выступіць з апошнім словам, паведамляе @palessepress

Уладзіслаў адзначыў, што ён з’яўляецца адзінай крыніцай даходу ў сям’ і, і, калі яго пакараюць зняволеннем, гэта будзе катастрафічным для сям’і. Ён папрасіў ужыць пакаранне, не звязанае з накіраваннем у папраўчую ўстанову.

У судзе абвешчаны перапынак да 15:40 гадзін, калі будзе абвешчаны прысуд.

Нагадаем, музыку абвінавачваюць у абразе прадстаўніка ўлады — старшыні Гомельскага аблвыканкама Генадзя Салаўя.