Падчас вайны Рэчы Паспалітай з Масковіяй ў 1654–1667 гг., узняліся нават тыя праваслаўныя беларусы, …

Падчас вайны Рэчы Паспалітай з Масковіяй ў 1654–1667 гг., узняліся нават тыя праваслаўныя беларусы, якія напачатку сустракалі маскавітаў з хлебам-соллю.

Тады ж з’явіўся ўпершыню тэрмін для абазначэння беларускіх партызанаў. У маскоўскіх рапартах яны называліся «шышамі». Сяляне збіраліся ў атрады, часам па некалькі тысяч чалавек, і знішчалі асобныя маскоўскія часткі. Магілёўцы ў 1661 годзе па ўласнай ініцыятыве выбілі ўвесь маскоўскі гарнізон. Народная барацьба вельмі дапамагла войску Рэчы Паспалітай вызваліць краіну ад маскоўскай навалы.
https://youtu.be/fwNbVZpzapI
Крыніца: Historyja
Айчынныя войны Беларусі / Загадкі беларускай гісторыі

У Беларусі афіцыйна называюцца айчыннымі дзве расейскія вайны: з Францыяй у 1812-м і савецка-нямецкая 1941-45. Аднак, паводле даследаванняў беларускіх гісторыкаў, для нашага народу гэтыя войны ніяк нельга назваць айчыннымі. http://belsat.eu/?p=880045

На…